Папа рымскі Францішак заклікаў беларускія ўлады і пратэстоўцаў да дыялогу і адмовы ад гвалту. Пантыфік звярнуўся да вернікаў, якія сабраліся на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане, з акна Апостальскага палаца падчас традыцыйнай малітвы «Анёл Панскі». «Я ўважліва сачу за паслявыбарнай сітуацыяй у Беларусі і заклікаю да дыялогу, адмовы ад насілля, павагі справядлівасці і права. Давяраю ўсіх беларусаў абароне Мадоны, Царыцы свету», – сказаў, звяртаючыся да вернікаў, Папа рымскі.
Раней кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Павел заклікаў Аляксандра Лукашэнку спыніць насілле. Таксама кіраўнік Каталіцкага касцёлу Беларусі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч асудзіў гвалт у дачыненні да ўдзельнікаў пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў, а таксама заклікаў улады ў Мінску да канструктыўнага дыялогу з грамадствам.
вс