Беларуская Служба

Палітолаг: Літва вельмі заангажаваная ў тое, што зараз адбываецца ў Беларусі

20.08.2020 18:01
Літоўскія каментатары падкрэсліваюць ролю Польшчы ў арганізацыі відэаканферэнцыі лідараў ЕС.
Сцяг ЛітвыPhoto:OpenClipart-Vectors /pixabay.com/CC0 Public Domain

Літва вельмі заангажаваная ў тое, што зараз адбываецца ў Беларусі, кажа палітолаг з Універсітэта Вітольда Вялікага ў Коўне Анджэй Пукшта. Учарашні відэасаміт лідараў Еўрасаюза ўспрымаецца ў Літве вельмі пазітыўна.

Анджэй Пукшта адзначае, што літоўскія каментатары падкрэсліваюць ролю Польшчы ў арганізацыі канферэнцыі. „Усе памятаюць, што гэта прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі выступіў з ініцыятывай”, - тлумачыць ён.

Пукшта дадае, што літоўцы таксама маюць некаторыя сумневы, калі гаворка ідзе пра тое, ці Еўрасаюз і яго кіраўнікі будуць паслядоўныя  па справе Беларусі.

Ён падкрэслівае, што хоць палітыкі і літоўскае грамадства імкнуцца дапамагчы беларусам,то Літва моцная ў знешняй палітыцы толькі тады, калі яна здольная каардынаваць свае дзеянні з суседзямі, у тым ліку з Варшавай і еўрапейскімі інстытутамі.

„Літва - невялікая краіна не можа зрабіць шмат, але калі яна зможа выканаць ролю каардынатара і памочніка, можа таксама адыграць значную ролю”, - кажа Анджэй Пукшта.

Канкурэнт Аляксандра Лукашэнкі на выбарах Прэзідэнта Беларусі Святлана Ціханоўская зараз знаходзіцца ў Літве. Літоўскі парламент у аўторак не прызнаў вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. У сваю чаргу ўчора літоўскае МЗС прызнала Аляксандра Лукашэнку неўязным у Літву.

аз