Старшыня незалежнага прафсаюзу гарнякоў Украіны Міхаіл Валынец абверг учорашнюю заяву Лукашэнкі пра тое, што нібыта бастуючых беларускіх шахцёраў заменяць украінскімі.
-Хачу сказаць наступнае: шахцёры – гэта адна з самых салідарных груп у свеце. Ніхто не збіраецца ехаць у Беларусь і выступаць у ролі штрэйкбрэхера. І яшчэ: жадаю гарнякам Салігорска вытрымаць гэты ціск.
Валынец дадаў, што салігорскія шахцёры маюць права на выконванне канвенцый Міжнароднай арганізацыі працы, якія гарантуюць права на свабоду асацыяцый і выказванне свайго волевыяўлення.
ав