Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Аляксея Навальнага даставілі ў шпіталь у Берліне

22.08.2020 12:02
Паводле назіральнікаў, стан расійскага апазіцыянера падчас палёту быў стабільны.
      .
Аляксея Навальнага даставілі ў шпіталь у Берліне.PAP/EPA/CLEMENS BILAN

Аляксей Навальны знаходзіцца ўжо ў шпіталі ў Берліне. Раніцай расейскага апазіцыянера перавезлі з бальніцы ў Омску ў шпіталь у сталіцы Германіі. Паводле назіральнікаў, стан Аляксея Навальнага падчас палёту быў стабільны.

Нагадваем, пазаўчора раніцай Аляксей Навальны страціў прытомнасць у самалёце падчас вяртання з Томска ў Маскву. Праз некалькі дзясяткаў хвілін машына правяла аварыйную пасадку ў Омску. Лідара апазіцыі даставілі ў мясцовую бальніцу ў рэанімацыю. Ён знаходзіцца ў коме, а яго жыццёва важныя функцыі падтрымлівае апаратура. Ён увесь час знаходзіцца пад апекай анестэзіёлагаў, якія ацэньваюць яго стан як цяжкі, але стабільны.

Прэс-сакратар Аляксея Навальнага Кіра Ярмыш заявіла, што апазіцыянер быў атручаны, а ў яго арганізме была выяўленая моцная атрута.

У сваю чаргу, намеснік галоўнага лекара Омскай бальніцы Анатоль Калінічэнка заявіў, што атрута ў арганізме Навальнага не была выяўленая.

Сям'я і сябры не паверылі доктару і запатрабавалі дазволу перавезці апазіцыянера ў клініку Германіі.

аз