Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У больш чым 20 краінах свету пройдуць ланцугі салідарнасці з Беларуссю

23.08.2020 10:30
На мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ланцугі салідарнасці ў замежжы - гэта спроба дэстабілізацыі Беларусі.
  2020
Мінск жнівень 2020фота: Белсат

Па-за межамі Беларусі сёння адбываюцца чарговыя акцыі салідарнасці з беларускім народам. Самай яркай падзеяй дня ў замежжы будзе глабальны «Жывы Ланцуг», які пройдзе ў больш чым 20-ці краінах свету. А 19 гадзіне мінскага часу на вуліцы Вільні, Парыжа, Кіева, Варшавы ды іншых гарадоў свету выйдуць людзі каб выказаць сваю падтрымку памкненню беларусаў да свабоды.

«Жывы Ланцуг» у Варшаве звяжа два берагі Віслы, каля старога гораду. На акцыю ўсіх ахвотных запрашае адзін з арганізатараў Алесь Лапко:

- Акцыя ланцуг салідарнасці з Беларуссю прымеркаваная да 31 гадавіны «Балтыйскага Шляху». Будзем вывешваць вялікі сцяг на мосце для таго каб выказаць сваю падтрымку. Мы не забываем і сочым за сітуацыяй у нашай радзіме.

На мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ланцугі салідарнасці ў замежжы – гэта спроба дэстабілізацыі Беларусі. Лукашэнка загадаў сілавікам не дапусціць падобных акцыі ў краіне, а таксама абмеркаваў гэтую пагрозу з Уладзімірам Пуціным.

аев