Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Паліцыя ўзяла пад ахову клініку ў Берліне, дзе лечаць Аляксея Навальнага

23.08.2020 13:25
Паліцыя ўзяла пад ахову клініку ў Берліне, дзе лечаць Аляксея Навальнага.
Policjanci przed szpitalem Charite, gdzie trafił Aleksiej Nawalny
Policjanci przed szpitalem Charite, gdzie trafił Aleksiej NawalnyPAP/EPA/CLEMENS BILAN

Нямецкая паліцыя ўзяла пад кругласутачную ахову клініку Charite ў Берліне, куды напярэдадні быў дастаўлены спецрэйсам з Расіі апазіцыянер Аляксей Навальны. Каля клінікі дзяжураць некалькі аўтобусаў паліцыі і каля 10 супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія перамяшчаюцца па перыметры групамі па 2-5 чалавек.

Напярэдадні яшчэ задоўга да таго, як машына хуткай дапамогі з Навальным пад'ехала да Charite, паліцыя папрасіла журналістаў пакінуць тэрыторыю клінікі.

Самалёт з Навальным вылецеў з Омска раніцай 22 жніўня па мясцовым часе пасля шматгадзіннай затрымкі, паколькі расійскія ўлады настойвалі на выкананні лётчыкамі нарматыву на адпачынак. Рашэнне перавезці Навальнага ў ФРГ было прынята пасля кансіліуму з нямецкімі лекарамі, якія спецыяльна прыляцелі з Германіі, каб забраць палітыка на лячэнне. За дзень да гэтага расійскія лекары абвясцілі Навальнага нетранспартабельнымі.

Нагадаем, 20 жніўня Аляксею Навальнаму стала дрэнна ў самалёце, на якім ён ляцеў з Томска ў Маскву. Авіялайнер экстрана прызямліўся ў Омску, апазіцыянера на хуткай адвезлі ў бальніцу. Ён быў шпіталізаваны ў несвядомым стане і падлучаны да апарата ШВЛ.

dw.com/эж