Маскоўская міліцыя затрымалі 11 удзельнікаў акцыі салідарнасці з Беларуссю. Некалькі соцень чалавек сабралася каля будынку беларускага пасольства. Яны трымаліся за рукі, скандавалі «Жыве Беларусь» і «Не забудзем – не прабачым».
Акцыі салідарнасці з Беларуссю ладзяцца ў Расіі з дня выбараў прэзідэнта, якія адбыліся 9 жніўня. У тыя дні, калі ў суседняй дзяржаве людзі выходзяць на вуліцы пратэставаць, таксама ў Расіі салідарныя з імі асобы дэманструюць у Маскве каля беларускага пасольства. Некалькі разоў маніфестацыі адбыліся таксама ў Пецярбургу, Іркуцку, Хабараўску ды некалькіх іншых гарадах Расіі.
Па інфармацыі парталу OWD-info, які сочыць за дзейнасцю расійскай паліцыі, падчас апошняй акцыі ў Маскве былі затрыманыя 11 чалавек. Падтрымку беларусаў, якія выступаюць супраць рэжыму Лукашэнкі, раней выказвалі таксама расійскія артысты ды прадстаўнікі інтэлігенцыі, публікаючы ў інтэрнэце заявы ды ладзячы акцыі, даход з якіх быў прызначаны на дапамогу ахвярам гвалту сілавікоў.
ПР/нг