Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Рыме пачалося тэставанне прышчэпкі ад каранавіруснай інфекцыі

24.08.2020 13:09
Калі ўсё пойдзе згодна плану, вакцынацыю можна будзе пачаць вясной будучага году.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneTero Vesalainen/Shutterstock

Сёння ў інфекцыйнай бальніцы ў Рыме пачалося тэставанне прышчэпкі ад каранавіруснай інфекцыі (SARS-CoV-2). Вакцыну вырабілі ў Італіі. Калі ўсё пойдзе згодна плану, вакцынацыю можна будзе пачаць вясной будучага году.

Прышчэпку падрыхтаваў італьянскі філіял швейцарскай фармацэўтычнай кампаніі REITHERA. Даследаванні працягваюцца з сакавіка. У іх удзельнічае 90 чалавек у розным узросце, выбраныя сярод 7 тыс. добраахвотнікаў. Яны атрымаюць па 700 еўра кампенсацыі.

Першая фаза тэставання павінна закончыцца праз два месяцы. У другой фазе, якая таксама будзе праходзіць у Італіі, павінна ўдзельнічаць да тысячы валанцёраў. Трэцюю, самую масавую фазу, кампанія плануе правесці ў некалькіх дзяржавах, якія найбольш пацярпелі ад пандэміі.

Прышчэпка павінна даваць імунітэт ужо пасля першй дозы.

ПР/нг