Акрамя аказання медычнай дапамогі, Чэшская Рэспубліка плануе аказаць падтрымку Беларусі і ў іншых галінах – дапамагчы незалежным СМІ, вылучыць месцы ў чэшскіх рэабілітацыйных цэнтрах і стварыць стыпендыі для беларускіх студэнтаў. Пра гэта гаворыцца ў дакуменце, апублікаваным выданнем Deník N.
Пакет прапаноў, які Міністэрства замежных спраў прадставіла на разгляд ураду 24 жніўня ўтрымлівае шэраг пунктаў, якія тычацца аказання гуманітарнай дапамогі і падтрымкі патрэб беларускіх грамадзянаў у 2020 і 2021 гадах.
Чэшская Рэспубліка, як і іншыя краіны Еўрапейскага Звязу, не прызнала афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў пачатку жніўня і асудзіла дзеянні сілавікоў у адносінах да дэманстрантаў. Неабходнасць падтрымаць Беларусь МЗС Чэхіі тлумачыць таксама «уласным гістарычным вопытам» Чэхіі. Усяго на дапамогу беларускаму грамадству плануецца вылучыць 770 тысяч еўра.
Як паведаміў у сваім Twitter міністр замежных спраў Томаш Петршычэк, урад ухваліў вылучэнне Чэхіяй гуманітарнай дапамогі беларусам, якія пацярпелі падчас пратэстаў. Па словах міністра, да 2020 г. гэта сума складзе 350 тысяч еўра, сродкі будуць накіраваны на вырашэнне пытанняў лячэння і псіхалагічнай падтрымкі пацярпелых да катаванняў сілавікоў.
radio.cz/эж