Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Латвія адмаўляецца ад электраэнергіі з Астраўца

26.08.2020 08:50
Справа магчымых пакупак электраэнергіі ў Астраўцы ў апошнія месяцы выклікала напружанне паміж Латвіяй і Літвой.
Сцяг ЛатвііFoto: pixabay.com/CC0 Public Domain

Латвія вырашыла прыпыніць гандаль электраэнергіяй з Беларуссю, калі Астравецкая АЭС пачне працаваць, паведаміў прэм'ер-міністр краіны Артурс Крыш’яніс Карыньш.

Нагадваем, справа магчымых пакупак электраэнергіі ў Астраўцы ў апошнія месяцы выклікала напружанне паміж Латвіяй і Літвой. Вільня крытыкавала Рыгу за адсутнасць салідарнасці.  Літоўцы падкрэслівалі, што энергія з Беларусі можа накіроўвацца ў краіны Балтыі праз латвійскія сеткі.

Атамная электрастанцыя ў Астраўцы будуецца на беларуска-літоўскай мяжы, усяго ў 50 кіламетрах ад Вільні. АЭС выклікае вялікую занепакоенасць літоўцаў, якія абвінавачваюць Беларусь у парушэнні правілаў бяспекі і ўтойванні інфармацыі, датычнай інвестыцыі.

аз