Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Енс Столтэнберг: Беларусы маюць права вырашаць пра будучыню сваёй краіны

27.08.2020 11:31
Генеральны сакратар НАТА заклікаў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку паважаць асноўныя правы грамадзян.
    .
Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг.PAP/EPA/SEAN GALLUP / POOL

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заклікаў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку паважаць асноўныя правы. Ён дадаў, што спробы выкарыстання альянс у якасці апраўдання або падстаў для падаўлення дэманстрацый у сваёй уласнай краіне з'яўляюцца абсалютна няправільнымі і неабгрунтаванымі.

Енс Столтэнберг перад сустрэчай у Берліне з канцлерам Германіі Ангелай Меркель заявіў, што ў рэгіёне няма якога-небудзь нарошчвання ваенных сіл НАТА.

Ён заклікаў улады ў Мінску паважаць свабоду слова і права грамадзян на мірныя пратэсты. Енс Столтэнберг падкрэсліў, што беларусы маюць права вырашаць пра будучыню сваёй краіны.

аз