Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг.PAP/EPA/SEAN GALLUP / POOL
Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заклікаў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку паважаць асноўныя правы. Ён дадаў, што спробы выкарыстання альянс у якасці апраўдання або падстаў для падаўлення дэманстрацый у сваёй уласнай краіне з'яўляюцца абсалютна няправільнымі і неабгрунтаванымі.
Енс Столтэнберг перад сустрэчай у Берліне з канцлерам Германіі Ангелай Меркель заявіў, што ў рэгіёне няма якога-небудзь нарошчвання ваенных сіл НАТА.
Ён заклікаў улады ў Мінску паважаць свабоду слова і права грамадзян на мірныя пратэсты. Енс Столтэнберг падкрэсліў, што беларусы маюць права вырашаць пра будучыню сваёй краіны.
аз