Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Намеснік дзяржсакратара ЗША абмеркаваў пытанне Беларусі з прэзідэнтам Украіны

27.08.2020 13:02
Палітыкі сышліся ў меркаванні, што сітуацыя ў Беларусі патрабуе стабілізацыі і мірнага ўрэгулявання.
Аўдыё

Намеснік дзяржсакратара ЗША размаўляў з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім пра сітуацыю на Данбасе. Тэмай сустрэчы палітыкаў стаў таксама палітычны крызіс у суседняй Беларусі.

Сёння Сцівен Бігун сустрэўся з міністрам замежных спраў Украіны Дзмітрыем Кулебам.
Яны ўсклалі кветкі да помніка ўкраінскім жаўнерам, якія загінулі на Данбасе.

Учора Сцівен Бігун размаўляў з украінскім прэзідэнтам у родным горадзе Уладзіміра Зяленскага - Крывым Рогу. Як паведамляюць прэс-службы ўкраінскага прэзідэнта, амерыканскі палітык запэўніў, што ЗША з'яўляюцца стратэгічным партнёрам Украіны. Ён таксама ацаніў 31-дзённае спыненне агню на Данбасе як вялікае дасягненне.

Як паведамляецца ў прэс-рэлізе, палітыкі сышліся ў меркаванні, што сітуацыя ў Беларусі патрабуе стабілізацыі і мірнага ўрэгулявання.

аз