Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэм'ер-міністр Нарвегіі сустрэнецца ў Літве са Святланай Ціханоўскай

01.09.2020 18:08
Былая кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі дадала, што прыме «любую дапамогу нарвежскага ўрада». 
.
.Святлана Ціханоўская

Прэмʼер-міністр Нарвегіі Эрна Солберг пацвердзіла ў аўторак тэлевізіі TV2, што падчас візіту ў Літву, запланаванага на наступны тыдзень, яна сустрэнецца з лідарам беларускай апазіцыі Святланай Ціханоўскай, якая знаходзіцца ў гэтай краіне.

«Я з нецярпеннем чакаю гэтай сустрэчы. Я хачу даведацца ў Ціханоўскай, як мы, міжнародная супольнасць, можам дапамагчы беларусам», – сказала прэмʼер-міністр Солберг.

Нарвежскі тэлеканал таксама звязаўся з Ціханоўскай і яна таксама пацвердзіла сустрэчу. «Я сустрэнуся з нарвежскім прэмʼер-міністрам, калі ўсё пойдзе па плане. Паколькі мы жанчыны, то хочам шмат размаўляць», – дадала Ціханоўская.

Былая кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі дадала, што прыме «любую дапамогу нарвежскага ўрада». «Мы будзем прымаць усю дапамогу, каб яна толькі трапіла да беларусаў», – падкрэсліла яна.

Афіцыйны візіт нарвежскага прэмʼер-міністра і міністра абароны Нарвегіі Франка Бакэ-Енсэна ў Літву запланаваны на 8 верасня. Прэмʼер-міністр сустрэнецца з прэмʼер-міністрам і прэзідэнтам Літвы, а таксама наведае нарвежскіх салдат, якія знаходзяцца ў Літве ў складзе сіл НАТА.

ав