Пасля спробы атруціць лідара антыкрамлёўскай апазіцыі Аляксея Навальнага супраць Расіі неабходна накіраваць адказ, які закране газаправод Nord Stream 2, заявіў у чацвер кіраўнік камітэта па замежных справах Бундэстага Норберт Ротген(Norbert Roettgen).
„Павінен быць еўрапейскі адказ”, - сказаў нямецкі палітык. - Мы павінны праводзіць жорсткую палітыку, паколькі мусім адказваць на адзінай мове, якую разумее (прэзідэнт Расіі Уладзімір) Пуцін – на мове „гандалю газам”.
„Кіраўнік антыкрамлёўскай апазіцыі Аляксей Навальны знаходзіўся пад пастаянным наглядам расійскіх спецслужбаў, і расійскія ўлады хочуць, каб дысідэнты ведалі, што іх жыццю пагражае небяспека”, - заявіў кіраўнік камітэта па замежных справах Бундэстага.
Нямецкі дэпутат дадаў, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін разумее толькі мову сілы.
аз