Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сёння ў Радзе Бяспекі ААН заслухаюць пытанне аб сітуацыі ў Беларусі

04.09.2020 07:12
«Эстонія лічыць неабходным даць слова тым, чый голас спрабуюць заглушыць», – заявіў кіраўнік ведамства.
Лондан PAP/EPA/ANDY RAIN

Сёння па ініцыятыве Эстоніі, як непастаяннага члена, адбудуцца нефармальныя відэаслуханні Рады бяспекі ААН, прысвечаныя захаванню правоў чалавека ў Беларусі.
Як паведамілі ў МЗС Эстоніі, пасяджэнне пройдзе пад старшынствам міністра замежных спраў краіны Урмаса Рэйнсалу, паведамляюць naviny.by.

«Эстонія лічыць неабходным даць слова тым, чый голас спрабуюць заглушыць», – заявіў кіраўнік ведамства.

Агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі прадставяць спецдакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн, былы кандыдат у прэзідэнты ад беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская, намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч і юрыдычны эксперт Беларускай асацыяцыі журналістаў Вольга Сяховіч, паведамілі ў прэс-службе МЗС Эстоніі.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава назвала скліканне нефармальнай пасяджэння СБ ААН па сітуацыі ў Беларусі ўмяшаннем ва ўнутраныя справы краіны, піша DW.