Двухдзённы саміт Еўрапейскага Звязу, які павінен быў пачацца ў Бруселі ў чацвер, 24 верасня, перанесены на наступны тыдзень. Так вырашыў старшыня Еўрапейскай Рады Шарль Мішэль. Прычынай з'яўляецца тое, што ён меў кантакт з чалавекам, заражаным каранавірусом, з-за гэтага еўрапейскі палітык адпраўлены на каранцін. Саміт пройдзе 1 і 2 кастрычніка.
Прэсавы сакратар старшыні Еўрапейскай рады паведаміў, што каранавірус выяўлены ў ахоўніка, з якім Шарль Мішэль меў цесны кантакт. Прычым, як напісаў прэс-сакратра ў сеткі Twitter старшыня Еўрапейскай рады рэгулярна праходзіць тэсты на каранавірус. Вынік апошняга, які зроблены ў аўторак, 22 верасня, быў адмоўным, але, у сувязі з бельгійскімі працэдурамі, палітык вымушаны прайсці каранцін.
На саміце Еўразвязу планавалася абмеркаваць, у прыватнасці, пытанне санкцый у дачыненні да беларускага рэжыму і будучы бюджэту супольнасці.
IAR/эж