Віцэ-міністр замежных спраў Польшчы Марцін Пжыдач(Marcin Przydacz) сустрэўся па справе Беларусі з намеснікам памочніка дзяржсакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Джорджам Кентам. Дыпламаты абмяняліся думкамі аб сітуацыі ў Беларусі і абмеркавалі будучыя дзеянні.
Марцін Пшыдач пазнаёміў амерыканскі бок з планам прэм'ер-міністра Матэвуша Маравецкага „Салідарныя з Беларуссю”. Дыпламаты размаўлялі таксама аб праграме Poland Business Harbour, то бок аб магчымасці перанясенне часткі ІТ-сектара з Беларусі ў Польшчу:
- Мы размаўлялі таксама пра эканамічны план для будучай Беларусі. Нагадваю, гэты план падтрымалі ўжо нашыя партнёры з Вышаградскай групы (V4). Ён будзе прэзентаваны на бліжэйшым паседжанні Еўрапейскага савета. Аднак у сувязі з тым, што план адрасаваны не толькі да еўрапейскіх інстытутаў, але таксама да сусветных, напрыклад, Сусветнага банка ці Міжнароднага валютнага фонда, у якім ЗША выконваюць важную ролі, то мы размаўлялі пра яго таксама з нашымі амерыканскімі партнёрамі.
Дыпламаты таксама абмеркавалі спіс прадстаўнікоў беларускага ўрада, у дачыненні да якіх павінны быць уведзеныя санкцыі за фальсіфікацыю выбараў і прымяненне гвалту супраць мірных дэманстрантаў. Нагадваем, амерыканская адміністрацыя і кіраўнікі краін Еўрапейскага Саюза зараз распрацоўваюць згаданы спіс.
аз