Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Літве завяршаюцца манеўры СПА «Cпадчына Табрука 20»

25.09.2020 09:07
Мэтай вучэнняў з'яўляецца праверка каардынацыі сістэм літоўскіх войскаў і саюзных дзяржаў, звязаных з паветранай абаронай.
Аўдыё

У іх удзельнічаюць, у прыватнасці, польскія салдаты. Мэтай вучэнняў з'яўляецца праверка каардынацыі сістэм літоўскіх войскаў і саюзных дзяржаў, звязаных з паветранай абаронай.

Міністэрства абароны Літвы ў паведамленні цытуе кіраўніка літоўскіх ВПС палкоўніка Віталіюса Садрэеваса, які заявіў, што вучэнні такога маштабу праходзяць у Літве ўпершыню:

- Вучэнні праходзяць у адпаведнасці з працэдурамі НАТА. Увесь працэс уключае ў сябе камандныя элементы на ўсіх узроўнях.

Сілы Паўночнаатлантычнага альянсу выкарыстоўваюць у Літве, сярод іншага, комплексы супрацьпаветранай абароны сярэдняй і малой далёкасці, такія як сістэмы Patriot, RBS 70, Poprad і Stinger.У манеўрах прымаюць удзел 15-ы Галдапскі зенітны полк з Польшчы, які трэніруецца разам з салдатамі з Літвы, Чэхіі, Венгрыі, ЗША, Францыі, Эстоніі, Італіі, Латвіі і Славакіі.

Сёння ў 10 гадзін па польскім часе на літоўскай авіябазе ў Шаўляі пройдзе прэзентацыя вучэнняў і абсталявання, якое ў ходзе іх выкарыстоўваецца.

IAR/эж