Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Улады Бразіліі адмянілі карнавал у Рыо-дэ-Жанейра

25.09.2020 12:34
Карнавал у Рыо не адмяняўся ўжо больш за 100 гадоў.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com/here

Сусветна вядомыя карнавальныя шэсці ў Рыо-дэ-Жанейра сталі чарговай ахвярай пандэміі: улады абвясцілі, што мерапрыемства, запланаванае на люты 2021 года, адкладаецца на нявызначаны тэрмін, у той час як у Бразіліі працягвае бушаваць каранавірус.

Знакаміты карнавал – гэта кашмар эпідэміёлага ва ўмовах пандэміі: у рамках працяглага фестывалю натоўпы людзей танчаць на вуліцах і сцякаюцца на знакаміты самбадром для правядзення масавых гулянняў.

На карнавал у Рыо, які з'яўляецца найбуйнейшым у свеце, кожны год зʼязджаюцца тысячы турыстаў з усяго свету.

«Гэта не адмена, а адтэрміноўка. Мы шукаем альтэрнатыўнае рашэнне – нейкі варыянт, які можна будзе арганізаваць, калі стане бяспечней», – сказаў Жоржы Кастанейра, прэзідэнт арганізацыі, якая праводзіць штогадовыя парады.

Карнавал у Рыо не адмяняўся ўжо больш за 100 гадоў.

voanews.com/эж