«Расійская Федэрацыя і Кітай з'яўляюцца тымі краінамі, якія ў найбольшай ступені спрабуюць аказваць уплыў на чэшскія органы дзяржаўнага кіравання. Яны гатовыя выкарыстоўваць увесь арсенал рычагоў, пачынаючы з адкрытых дзеянняў і заканчваючы таемнымі разведвальнымі аперацыямі. Яны не прытрымліваюцца ніякіх рамак, і ў якасці эфектыўнага інструмента ўплыву імі можа прыменяцца што заўгодна», – заявіў кіраўнік Службы бяспекі і інфармацыі (контрвыведкі) Чэхіі Міхал Коўдэлка, выступаючы ў чэшскім Сенаце на пасяджэнні, прысвечаным узроўню процідзеяння чэшскіх органаў кіравання замежнаму ўплыву.
Ён паведаміў, што «варожыя дзяржавы для рэалізацыі сваіх задач у Чэхіі шукаюць сабе памочнікаў сярод чэшскіх рэгіянальных палітыкаў і ў акадэмічным асяроддзі» – лічыць кіраўнік контрвыведкі Чэхіі.
radio.cz/эж