Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Байдэн раскрытыкаваў Трампа за маўчанне аб пратэстах у Беларусі

26.09.2020 10:26
У электронным лісце ён назваў Аляксандра Лукашэнку дыктатарам, а затрыманых лідараў апазіцыі – палітвязнямі. 
Prezydent USA obawia się o transparentność wyborów w USA
Prezydent USA obawia się o transparentność wyborów w USAPAP/EPA/ERIN SCOTT/POOL

Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэн раскрытыкаваў тое, што Дональд Трамп не выказваецца аб падаўленні пратэстаў у Беларусі. Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters у пятніцу, 25 верасня, са спасылкай на пісьмовую заяву Байдэна.

У электронным лісце ён назваў Аляксандра Лукашэнку дыктатарам, а затрыманых лідараў апазіцыі – палітвязнямі. «Прэзідэнт Трамп адмаўляецца выказацца супраць дзеянняў Лукашэнкі ці прапанаваць сваю асабістую падтрымку прадэмакратычнаму руху», – канстатаваў Джо Байдэн.

Цырымонію інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, якая не была абвешчаная загадзя, ён назваў «ганебнай». «Калі прэзідэнт хаваецца, баючыся сваіх грамадзянаў, і адмаўляецца прыняць волю народа, – гэта прыкмета нелегітымнага аўтакрата, а не моцнага лідара», – падкрэсліў Байдэн.

29 верасня павінны прайсці першыя дэбаты Байдэна і Трампа.

dw.com/эж