Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэм’ер Польшчы: Справа Навальнага павінна працверазіць некаторых заходніх лідараў

01.10.2020 18:11
Кіраўнік польскага ўраду чарговы раз выказаў супраціў Польшчы па справе будаўніцтва газаправода Nord Stream 2.
-      a .
Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі і канцлер Германіі Ангелa Мэркель.PAP/EPA/OLIVIER HOSLET / POOL

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі чарговы раз выказаў супраціў Польшчы па будаўніцтве газаправода Nord Stream 2. Перад пачаткам саміту ў Бруселі кіраўнік польскага ўрада заявіў, што спроба атручвання расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага павінна працверазіць некаторых лідараў заходняга свету.

„Варта задумацца, ці не з'яўляецца гэта вырашальным момантам, калі мы ўсе павінны згадзіцца, што няма неабходнасці працягваць праект Nord Stream 2 з Расіяй. Мы кажам пра гэта ўжо многія гады, але спадзяюся, што сёння многія іншыя краіны таксама пацвердзяць, што спроба атручвання Навальнага і Nord Stream 2 - гэта не дзве асобныя тэмы”, - сказаў кіраўнік польскага ўрада.

Нагадваем, адносіны з Расіяй пасля спробы атручвання Аляксея Навальнага – адна з тэм саміту ў Бруселі.

аз