Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што ён ды першая лэдзі Мелані Трамп заразіліся каранавірусам. Белы дом паінфармаваў, што прэзідэнцкая пара адчувае сябе добра.
«Сёння ноччу я і першая лэдзі атрымалі пазітыўныя вынікі тэставання на Кавід-19. Адразу пачынаем самаізаляцыю і працэс аздараўлення. Мы пройдзем праз гэта разам», – напісаў Трамп на Твітэр.
Белы дом заверыў, што прэзідэнт ды яго жонка атрымліваюць падтрымку з боку найлепшых дактароў ды медычных устаноў ЗША. Трамп будзе выконваць свае абавязкі, а каранавірус не павінен паўплываць на графік яго работы.
Раней прэзідэнт ЗША паведамляў, што пазітыўны вынік атрымала адна з яго самых блізкіх супрацоўніц – Гоўп Гікс.
нг