Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Украіна прымае меры па прыцягненні беларускіх ІТ-спецыялістаў

04.10.2020 14:02
Кабінет міністраў павінен падоўжыць тэрмін часовага знаходжання на тэрыторыі Украіны грамадзян Беларусі да 180 дзён у годзе.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/1117826/CC0 Creative Commons

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ «Аб некаторых мерах па прыцягненні прадпрымальнікаў, высокакваліфікаваных спецыялістаў, якія з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь».

Дакумент будзе садзейнічаць развіццю інвестыцыйнага патэнцыялу Украіны і прыцягненні высокакваліфікаваных ІТ-спецыялістаў і наватараў.

Згодна з пастановай, Кабінет міністраў павінен падоўжыць тэрмін часовага знаходжання на тэрыторыі Украіны грамадзян Беларусі да 180 дзён у годзе. Гэта датычыцца прадпрымальнікаў, высокакваліфікаваных спецыялістаў, у прыватнасці спецыялістаў у галіне інфармацыйных тэхналогій і інавацый, іміграцыя якіх адпавядае інтарэсам Украіны, і членаў іх семʼяў.

Урад таксама павінен укараніць пілотны праект па спрошчанай выдачы дазволаў на часовае пражыванне для гэтых катэгорый грамадзян Рэспублікі Беларусь. У той жа час неабходна прадугледзець магчымасць скарачэння часу на атрыманне такіх дакументаў да трох дзён без неабходнасці дадатковага выезду за межы Украіны.

Згодна з указам, трэба ўдасканаліць парадак рэгістрацыі беларускіх ІТ-спецыялістаў у якасці фізічных асоб-прадпрымальнікаў – плацельшчыкаў адзінага падатку.

Таксама неабходна прызнаць дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі Беларусі, неабходныя для працаўладкавання ва Украіне.

Акрамя таго, урад павінен забяспечыць бесперабойнае функцыянаванне адзінага інфармацыйнага парталу і тэлефоннай лініі для кансультавання грамадзян Беларусі, якія імігруюць ва Украіну.

Указ уступае ў сілу з дня яго апублікавання.

нг