Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Нагорным Карабаху ўсю ноч было чуваць выбухі

05.10.2020 09:18
На думку прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева, цяперашні канфлікт можна вырашыць толькі вайной.
,
Сцепанакерт, Нагорны Карабахфота: PAP/EPA/DAVID GHAHRAMANYAN / NKR INFOCENTER / PAN PHOTO

У Нагорным Карабаху ўсю ноч было чуваць выбухі. Арменія і Азербайджан абвінавачваюць адзін аднаго ў правакаванні баёў і стральбе па суседніх вёсках. Міжнародная супольнасць заклікала ўлады Ерэвана і Баку спыніць агонь і пачаць мірныя перамовы.

На думку прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева, цяперашні канфлікт можна вырашыць толькі вайной, паколькі да гэтага часу перамовы не прывялі да палітычнага врашэння. Кіраўнік Азербайджана нагадаў, што азербайджана-армянская вайна за Нагорны Карабах працягваецца 32 гады, а перамовы з міжнароднымі арганізацыямі вядуцца як мінімум 28 гадоў. Раней прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што будзе гатовы да размовы пры ўмове вываду азербайджанскіх войскаў з Нагорнага Карабаха.

Абодва бакі канфлікту паведамілі пра ахвяры сярод салдат і мірных жыхароў. Пацярпелі і журналісты, якія працуюць у зоне канфлікту.

ПР/нг