У Расіі за апошнія суткі было выяўлена 10 888 заражэнняў каранавірусам. Гэта самы высокі паказчык з 12 мая гэтага году. За апошнія суткі загінула 117 чалавек. Агульная колькасць інфекцый павялічылася да звыш 1 млн. 225 тыс., а смяротных выпадкаў да амаль 21,5 тыс.
З-за пастаяннага росту колькасці выпадкаў у некаторых рэгіёнах аднаўляюцца абмежаванні. У Маскве з панядзелку людзей, якім больш за 65 гадоў і якія пакутуюць хранічнымі захворваннямі, просяць самаізалявацца. Таксама пачаліся падоўжаныя школьныя канікулы.
Штодзёнка "Ведомости" паведамляла, што мэр Масквы абмяркоўвае розныя варыянты ўзмацнення абмежаванняў, у тым ліку нават вяртанне да сістэмы пропускаў для перамяшчэння па горадзе. Пропуск дзейнічаў з сярэдзіны красавіка да першай дэкады чэрвеня.
Праблемай для Масквы і ўсёй Расіі сталі б магчымыя далейшыя абмежаванні бізнесу. Эканамісты мяркуюць, што эканоміка не гатовая да суровых мераў па стрымліванні інфекцыі.
Згодна з апытаннем кіруючай партыі "Адзіная Расія", толькі каля пятай часткі грамадзян гатовыя прайсці вакцынацыю супраць каранавірусу. У Расіі 11 жніўня была зарэгістравана вакцына пад назвай Sputnik-V, аднак на момант рэгістрацыі яна не прайшла ўсіх неабходных клінічных выпрабаванняў.
Польскае агенцтва друку/нг