Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Вакцына ад каранавіруса ўжо ў гэтым годзе? Старшыня СААЗ: надзея ёсць

06.10.2020 20:23
Zdj. ilustracyjne
Zdj. ilustracyjneStudio Peace/shutterstock

- Спадзяемся, што вакцына ў нас будзе да канца гэтага года. Надзея ёсць, сказаў Тэдрас Адханом Гебрэесус, генеральны кіраўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).

Тэдрас Адханом Гебрэесус таксама заклікаў кіраўнікоў дзяржаў праявіць салідарнасць і супрацу ў распаўсюдзе вакцыны.

Зараз 168 краін удзельнічае у праекце COVAX, распачатым СААЗ для забеспячэння хуткага распаўсюджвання і доступу да вакцыны для ўсіх краін свету. Аднак сярод гэтых краін няма ЗША, Кітая і Расіі. COVAX плануе распаўсюдзіць 2 мільярды вакцын у 2021 годзе.

Сярод дзевяці вакцын-кандыдатаў, выбраных COVAX, тры ў цяперашні час знаходзяцца на заключным, трэцім этапе клінічных выпрабаванняў. Даследаванні адной з іх, распрацаваныя Оксфардскім універсітэтам і AstraZeneca, былі прыпыненыя з-за цяжкай хваробы аднаго з удзельнікаў. Шырокае распаўсюджванне другой, якая распрацоўваецца амерыканскай кампаніі Moderna, чакаецца не раней за канец першага квартала наступнага года.

Тым часам Еўрапейскае агенцтва па леках абвясціла ў аўторак, што пачало маніторынг у рэжыме рэальнага часу дадзеных даследаванняў вакцыны ад Pfizer і BioNTech, якое прызначана для паскарэння магчымага адабрэння прэпарата на рынку.

PR24/аев