Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Еўрасаюз увядзе санкцыі супраць Расіі за кібератаку на Бундэстаг у 2015 годзе

07.10.2020 16:34
У чорны спіс Еўрасаюза будуць унесеныя два чалавекі і адна кампанія – усе з Расіі.
Еўрапейскі парламентPAP/EPA/YVES HERMAN / POOL

Амбасадары краінаў-членаў  ЕС далі згоду на ўвядзенне санкцый за кібератаку на Бундэстаг у 2015 годзе. Навіну, пра якую ўпершыню паведаміла Радыё „Свабодная Еўропа”, пацвердзіў брусельскі карэспандэнт Польскага радыё Беата Пламэцка.

Рашэнне будзе афіцыйна зацверджанае 22 кастрычніка. У чорны спіс будуць унесеныя два чалавекі і адна кампанія – усе з Расіі.

Пра магчымасць уведзення санкцый, паколькі для гэтага ёсць дастатковыя доказы, гаворка ішла некалькі месяцаў таму. Аднак тады паведамлялася пра адну асобу - расійскага хакера, супрацоўніка ваеннай выведкі ГРУ. Гэта ён адказваў за падрыхтоўку і правядзенне кібератакі на Бундэстаг напрынакцы красавіка і пачатку траўня 2015 года.

Цяпер вядома, што санкцыі ахопяць двое грамадзян Расіі і адну расійскую кампанію.

Такім чынам другі раз у гісторыі ЕС адрэагуе на кібератакі. Упершыню санкцыі былі ўведзеныя ў канцы ліпеня і накіраваныя супраць Расіі, Кітая і Паўночнай Карэі. Гэта быў адказ на гучныя глабальныя хакерскія атакі, якія закранулі таксама еўрапейскія краіны.

аз