Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Моладзь са Львова прыбрала польскія могілкі ў Ракаўцы

07.10.2020 18:24
Дзякуючы сумесным намаганням групы з 20 маладых людзей удалося прыбраць забытыя польскія магілы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:drippycat/pixabay.com/CC0 Public Domain

Львоўскі клуб „Маладзёжная зона”, які аб'ядноўвае польскую моладзь, арганізаваў кампанію па ўборцы былых польскіх могілак у Ракаўцы каля Львова. Да акцыі таксама далучылася моладзь з украінскай грамадскай арганізацыі „KontrForce”. Дзякуючы сумесным намаганням групы з 20 маладых людзей удалося прыбраць забытыя польскія магілы.

Старшыня клуба „Маладзёжная зона” ў Львове Яўген Валошын адзначыў, што моладзь са Львова другі раз прыехала прыбіраць польскія могілкі ў Ракаўцы:

- Адна частка могілак, якую мы прыбралі ў мінулым годзе, упарадкаваная. Няма кустоў, трава скошаная. Сёлета мы плануем прыбраць другую частку могілак.

Валанцёрка Алена Мазепа падкрэсліла, што ва Украіне ёсць шмат малавядомых польскіх могілак, пра якіх ніхто не клапоціцца. Адныя з іх знаходзіцца ў Ракаўцы:

- Гэта старыя могілкі, таму сем'і людзей, якія тут пахаваны, альбо з'ехалі, альбо памерлі, таму прыбіраць тут няма каму.

На заканчэнне акцыі моладзь са Львова наведала касцёль святога Валянціна, які знаходзіцца побач з могілкамі.

аз