Вялікабрытанія стане бок аб бок з Германіяй і Францыяй і запатрабуе санкцый супраць вінаватых у справе атручвання Аляксея Навальнага, – заявіў міністр замежных спраў краіны Дамінік Рааб у сераду ўвечары.
Кіраўнік брытанскай дыпламатыі нагадаў, што напярэдадні Арганізацыя па забароне хімічнай зброі (АЗХЗ) пацвердзіла высновы лабараторных выпрабаванняў, якія сведчаць аб тым, што расійскі апазіцыянер быў атручаны баявым рэчывам з групы «Навічок», якая была створана ў СССР.
"Расійская ўлада (...) да гэтага часу не ажыццяўляе ніякіх сапраўдных спробаў расследаваць гэты напад. Няма ніводнага дакладнага тлумачэння атручвання Аляксея Навальнага, акрамя датычнасці Расіі і адказнасці за гэты ганебны ўчынак», – падкрэсліў кіраўнік брытанскай дыпламатыі. Ён адзначыў таксама неабходнасць прыцягнуць Расію да адказнасці за невыкананне Канвенцыі аб хімічнай зброі.
Нагадаем, 44-гадовы Аляксей Навальны быў шпіталізаваны 20 жніўня ў Омску). Апазіцыянеру стала дрэнна на борце самалёта, ён страціў прытомнасць.
Па патрабаванні сям'і праз два дні Навальнага перавезлі ў клініку Шарытэ ў Берліне, дзе ён прайшоў абследаванне і лячэнне. 7 верасня Навальнага абудзілі з фармакалагічнай комы і ён здаравее ў сталіцы Нямеччыны. Аналізы паказалі, што была прадпрынята спроба атруціць Аляксея Навальнага прэпаратам з групы «Навічок». Гэта рэчыва была выкарыстаная ў 2018 годзе ў Вялікабрытаніі пры спробе атруціць былога расійскага афіцэра вайсковай выведкі Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі.
gov.uk/эж