Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымала амерыканская паэтка 77-гадовая Луіза Глюк. Рашэнне Нобелеўскага камітэта агучыў пастаянны сакратар Шведскай акадэміі Матс Маль:
-Нобелеўская прэмія па літаратуры прысуджаецца амерыканскай паэтцы Луізе Глюк за яе непаўторны, паэтычны голас, які строгай прыгажосцю робіць індывідуальнае існаванне ўніверсальным.
Луіза Глюк нарадзілася ў Нью-Ёрку ў яўрэйскай сям'і, якая эмігравала за акіян з колішняй Аўстра-Вугоршчыны. З'яўляецца членам Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры, канцлерам Акадэміі амерыканскіх паэтаў. Выдала больш за дзясятак зборнікаў паэзіі.
IAR/эж