Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Супраца ў рамках Вышаградскай групы абмяркоўвалася падчас візіту віцэ-кіраўніка МЗС Польшчы ў Славакі

09.10.2020 09:30
Віцэ-кіраўнік Міністэрства замежных спраў Польшчы МЗС Польшчы Шыман Шынкоўскі вель Сэн пабываў з візітам у Славакі.
Szymon Szynkowski vel Sęk
Szymon Szynkowski vel SękPR24/MS

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Шыман Шынкоўскі вель Сэнк(Szymon Szynkowski vel Sęk) наведаў Славакію, дзе сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў гэтай краіны Марцінам Клюсам.

Падчас двухбаковых кансультацый асноўнай тэмай стала супрацоўніцтва абедзвюх краін у рамках Вышаградскай групы і ініцыятывы „Рэгіён трох мораў”.

Намеснікі міністра абмеркавалі рэалізацыю інфраструктурных праектаў у польска-славацкай памежнай зоне ў рамках праекта „Via Carpatia” і перспектывы далучэння Славакіі да ініцыятывы „Рэгіён трох мораў”.

Шыман Шынькоўскі вель Сэнк і Марцін Клюс таксама абмеркавалі пытанні рэгіянальнага супрацоўніцтва ва ўмовах пандэміі каранавіруса, святкаванне ў наступным годзе 30-годдзя Вышаградскай групы і сітуацыю ў Беларусі. Абодва бакі таксама дамовіліся пра чарговы раўнд польска-славацкіх кансультацый.

Падчас візіту ў Браціславу намеснік кіраўніка польскай дыпламатыі ўдзельнічаў у канферэнцыі GLOBSEC. Шыман Шынькоўскі вель Сэнк прыняў удзел у панэлі міністраў замежных спраў Вышаградскай групы.

У кулуарах канферэнцыі GLOBSEC таксама адбылася сустрэча міністраў замежных спраў групы з кіраўніком дыпламатыі Францыі (так званы фармат V4 + Францыя). Асноўныя пытанні, якія абмяркоўвалі міністры, датычылі сітуацыі ў непасрэдным суседстве з ЕС.

аз