Чэхія, Балгарыя і Славакія ў знак салідарнасці з Польшчай і Літвой выклікалі сваіх паслоў у Беларусі для кансультацый. Учора ў Браціславе экс-кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўнікамі дыпламатыі Балгарыі і Славакіі.
На сваім сайце балгарскае Міністэрства замежных спраў падкрэслівае, што спробы беларускіх уладаў аказаць ціск на дыпламатычныя місіі краін Еўрапейскага Саюза недапушчальныя.
Падчас сустрэчы са Святланай Ціханоўскай у Браціславе віцэ-прэм'ер краіны запэўніў, што Балгарыя гатовая падтрымаць беларусаў. „Мы перажылі падобны перыяд у 1989 годзе”, - сказала Кацярына Захар'ева.
У чацвер з Ціханоўскай сустрэўся таксама кіраўнік міністэрства замежных спраў Славакіі Іван Корчак, які пахваліў рашучасць беларускай актывісткі.
„Гэта смелая жанчына. Яна ўвайшла ў палітыку, калі яе муж затое, што хацеў балатавацца ў прэзідэнты, апынулася ў турме, дзе знаходзіцца па сённяшні дзень” - заявіў кіраўнік славацкай дыпламатыі.
Міністэрства замежных спраў Чэхіі таксама абвясціла, што выкліча свайго амбасадара для кансультацый.
Нагадваем, на мінулым тыдні Беларусь абвінаваціла Польшчу і Літву ва ўмяшанні ў ейныя ўнутраныя справы. Міністэрства замежных спраў Беларусі запатрабавала ад абедзвюх краін абмежаваць колькасць дыпламатаў.
Да гэтага часу сваіх паслоў у Беларусі выклікалі для кансультацый Германія, Латвія і Эстонія.
аз