Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сусветная харчовая праграма ААН – лаўрэат сёлетняй Нобелеўскай прэміі міру

09.10.2020 12:32
Арганізацыя была ўзнагароджана за намаганні па барацьбе з голадам і ўмацаванне міру ў раёнах, якія пацярпелі ад канфліктаў.
         .
Сусветная харчовая праграма ААН – лаўрэат сёлетняй Нобелеўскай прэміі міру.PAP/EPA/Stian Lysberg Solum

Лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру стала Сусветная харчовая праграма ААН (World Food Programme), абвясціў Нарвежскі Нобелеўскі інстытут.

У абгрунтаванні гаворыцца, што арганізацыя была ўзнагароджана за намаганні па барацьбе з голадам, за ўклад у паляпшэньне ўмоваў у рэгіёнах, пацярпелых ад канфліктаў і ўмацаванне міру ў гэткіх рэгіёнах.

Нобелеўскі інстытут таксама высока ацаніў намаганні праграмы па прадухіленні ператварэння голаду ў зброю войнаў і канфліктаў.

На сёлетнюю Нобелеўскую прэмію міру было вылучана 210 кандыдатаў і 107 арганізацый.

У тым ліку на яе намінавалі прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, палітыка Аляксея Навальнага, экаактывістку Грэту Тунбэрг, Святлану і Сяргея Ціханоўскіх з Беларусі.

аз