Лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру стала Сусветная харчовая праграма ААН (World Food Programme), абвясціў Нарвежскі Нобелеўскі інстытут.
У абгрунтаванні гаворыцца, што арганізацыя была ўзнагароджана за намаганні па барацьбе з голадам, за ўклад у паляпшэньне ўмоваў у рэгіёнах, пацярпелых ад канфліктаў і ўмацаванне міру ў гэткіх рэгіёнах.
Нобелеўскі інстытут таксама высока ацаніў намаганні праграмы па прадухіленні ператварэння голаду ў зброю войнаў і канфліктаў.
На сёлетнюю Нобелеўскую прэмію міру было вылучана 210 кандыдатаў і 107 арганізацый.
У тым ліку на яе намінавалі прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, палітыка Аляксея Навальнага, экаактывістку Грэту Тунбэрг, Святлану і Сяргея Ціханоўскіх з Беларусі.
аз