Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэзідэнт Анджэй Дудa наведае Украіну

09.10.2020 17:11
Падчас размоваў прэзідэнты Польшчы і Украіны закрануць сітуацыю ў Беларусі.
   .
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.fot. Jakub Szymczuk/KPRP

Ушанаванне памяці ахвяр Катынскай разні, размовы пра бяспеку рэгіёна і эканамічныя пытанні, стануць асноўнымі тэмамі візіту прэзідэнта Анджэя Дуды ва Украіну. Візіт пачнецца ўвечары ў нядзелю.

Як паведаміў кіраўнік Канцылярыі прэзідэнта Кшыштаф Шчэрскі(Krzysztof Szczerski), прэзідэнцкая пара наведае польскія ваенныя могілкі ў Кіеве-Быкоўні. Пазней адбудуцца польска-ўкраінскія палітычныя перамовы з удзелам прэзідэнтаў Анджэя Дуды і Уладзіміра Зяленскага. Галоўнай тэмай стане бяспека рэгіёну, дадаў міністр Шчэрскі:

- Шмат месца будзе прысвячацца таксама будучыні нашага рэгіёна, у тым ліку Беларусі, што вельмі важна. Гэта краіна і Украіна з'яўляюцца няўстойлівымі элементамі на карце еўрапейскай бяспекі. Таму важна абмеркаваць гэтыя тэмы. Таксама адбудуцца двухбаковыя перамовы. Будуць абмяркоўвацца гістарычныя тэмы і супрацоўніцтва ў рамках увекавечання месцаў памяці.

Разам з прэзідэнтам ва Украіну накіруецца таксама старшыня Інстытута нацыянальнай памяці Яраслаў Шарэк(Jarosław Szarek).

Падчас другога дня візіту прэзідэнт Польшчы наведае Адэсу. У сваю чаргу Польская нафтагазавая кампанія падпіша пагадненне, якое дасць ёй магчымасць удзельнічаць у прыватызацыі энергетычнага і газавага сектара Украіны.

Другі кантракт падпішуць парты Адэса і Гданьск. Гаворка ідзе пра супрацоўніцтва ўсёй лагістычнай базы партоў. У склад польскай дэлегацыі ўвойдзе таксама міністр інфраструктуры Анджэй Адамчык(Andrzej Adamczyk).

Прэзідэнт Анджэй Дуда адкрые помнік гераіні „Салідарнасці” Анне Валенціновіч(Anna Walentynowicz) перад пасольствам Польшчы ў Кіеве. Прэзідэнты Польшчы і Украіны таксама ўскладуць кветкі да дошкі памяці прэзідэнта Леха Качыньскага.

Візіт кіраўніка польскай дзяржавы ва Украіну завершыцца ў аўторак.

аз