Такую інфармацыю перадалі дыпламаты ў Бруселі, якія ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы нарады, перадае карэспандэнтка Польскага радыё ў Бруселі Бэата Пламэцка.
Санкцыі супраць беларускага рэжыму ўжо ўведзеныя пасля рашэння еўрапейскіх лідараў на саміце на мінулым тыдні. У чорным спісе 40 чалавек з забаронай на ўезд у ЕЗ і заблакаванымі актывамі ў Еўропе. Аляксандра Лукашэнкі ў гэтым спісе няма. У панядзелак павінна быць дададзена, што ў будучыні ён можа апынуцца ў спісе.
Што тычыцца Расіі, то санкцыі абмяркоўваюцца ў адказ на спробу атручвання актывіста расійскай апазіцыі Аляксея Навальнага «Навічком». Прапанова ўвесці абмежаванні для вінаватых у нападзе на яго была прадстаўлена Францыяй і Германіяй. У панядзелак міністры ЕЗ павінны атрымаць прапановы, хто павінен трапіць у чорны спіс. Рашэння аб канкрэтных імёнах не чакаецца, але магчымыя палітычныя дамоўленасці і зялёнае святло для працы над «чорным спісам».
ав