Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Жаночыя маршы ў падтрымку Беларусі запланаваны ў 22 краінах свету

10.10.2020 10:28
Акцыі супраць гвалту, якія сабралі тысячы беларусак у белым з кветкамі, сталі вядомымі ва ўсім свеце.
Святлана Ціханоўская PAP/EPA/CLEMENS BILAN

Як адзначаюць арганізатары, у святле выбарчай кампаніі беларускі былі вымушаныя заняць актыўную міратворчую пазіцыю пасля таго, як пачаўся пераслед народных лідараў і бесчалавечнае падаўленне і катаванні ў адносінах да мірных пратэстоўцаў.

Святлана Ціханоўская падтрымала пратэстуючых беларусак і міжнародныя жаночыя маршы ў салідарнасць з імі:

-Менавіта вы паказалі ўсяму свету сілу мірнага пратэсту. Менавіта вашая годнасць, прыгажосць і любоў агалілі ўродлівасць беззаконня, якое кожны дзень адбываецца супраць мірных грамадзян Беларусі. У гэтую суботу вы не будзе адныя. Жанчыны больш за 20-ці краін свету выйдуць на вуліцы сваіх гарадоў, каб вас падтрымаць. Нас шмат і разам мы здольныя змяніць свет.

Акцыі супраць гвалту, якія сабралі тысячы беларусак у белым з кветкамі, сталі вядомымі ва ўсім свеце.
«На некаторы час нам удалося панізіць градус гвалту ў краіне. Аднак Лукашэнка і яго асяроддзе, убачыўшы пагрозу свайму рэжыму ў асобах адважных беларусак, узмацнілі ціск на жанчын. Традыцыйныя суботнія жаночыя пратэсты заканчваюцца масавымі затрыманнямі да 500 чалавек», – нагадваюць арганізатары.

Прадстаўнікі ўлады, па іх словах, складаюць ілжывыя пратаколы, кідаюць у халодныя камеры, абражаюць і пагражаюць маці адабраннем дзяцей з сям'і, звальняюць з працы з дзяржустаноў, выпісваюць незаконныя штрафы і выкарыстоўваюць інструменты прапаганды на дзяржаўным ТВ, каб «усяляк ачарніць рэпутацыю жанчын, якія выступаюць за мір і павагу да сваіх правоў».

Арганізатары заклікалі выходзіць ва ўсім свеце на цэнтральныя вуліцы/плошчы сваіх гарадоў у суботу ў белым з кветкамі: «Няхай ва ўсім свеце расквітнее энергія жаночай салідарнасці, і ўсе тыя, хто яшчэ думае, што жанчыны нічога не зменяць, пераканаюцца ў зваротным».

ав