Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Літва адклікае чарговых дыпламатаў з Беларусі

13.10.2020 11:07
Літоўскае Міністэрства замежных спраў заявіла, што Менск не пагаджаецца на кампраміс, прапанаваны Літвой.
Сцяг ЛітвыPhoto:jorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

Літва вырашыла адклікаць яшчэ шасцёра дыпламатаў з Мінска і Гродна. Нагадваем, раней у Вільню выехалі пяцёра супрацоўнікаў дыпмісіі, нягледзячы на тое, што МЗС Беларусі патрабавала адклікання адзінаццаці чалавек. Вільня спадзявалася, што такім чынам атрымаецца захаваць рэшткі дыялогу з рэжымам Лукашэнкі.

Аднак літоўскае Міністэрства замежных спраў заявіла, што Мiнск не пагаджаецца на кампраміс, прапанаваны Літвой.

„Калі б мы не пагадзіліся з гэтым, беларускі бок абвясціў бы нашых дыпламатаў персонай нон грата. Гэта істотна абмежавала б магчымасці іх працы ў будучыні”, - паясніла прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Літвы Раса Якіляйтэне. Яна дадала, што ў адпаведнасці з патрабаваннямі Мінска літоўскі бок спрабуе спыніць працэс абмежавання дыпламатычных кантактаў.

„У той час, калі рэжым абмяжоўвае кантакты з Захадам, захаванне дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Беларусі набывае яшчэ большае значэнне”, - падкрэслівае прадстаўніца літоўскага МЗС.

Некалькі дзён таму Беларусь пакінулі больш за 30 польскіх дыпламатаў. У знак салідарнасці з Літвой і Польшчай таксама іншыя краіны Еўрапейскага Саюза і Вялікабрытанія адклікалі сваіх паслоў у Беларусі для кансультацый.

аз