Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Украіна далучыцца да новых еўрапейскіх санкцый супраць уладаў Беларусі

13.10.2020 13:05
Учора Еўрасаюз вырашыў пашырыць санкцыйны спіс беларускіх чыноўнікаў, уключыўшы туды і Аляксандра Лукашэнку.
Сцяг УкраіныPhoto:1966666/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба заявіў, што Кіеў далучыцца да санкцыяў Еўрапейскага Саюза супраць уладаў Беларусі. Міністры замежных спраў ЕС 12 кастрычніка зацвердзілі высновы адносна сітуацыі ў Беларусі разам з палітычным рашэннем, што Еўрасаюз пашырыць санкцыйны спіс беларускіх чыноўнікаў, уключыўшы туды і Аляксандра Лукашэнку, паведамляе „Свабода”.

„Наша пазіцыя ў дачыненні да Беларусі — паслядоўная і дакладная з першага дня пачатку гэтага крызісу. Мы далучыліся да адпаведных заяў Еўрасаюза. Што датычыць ужо ўведзеных санкцый, мы да іх далучымся. Што датычыць любых новых санкцый, мы будзем дзейнічаць паводле ўзгодненага алгарытму — спачатку Еўрасаюз ухваляе санкцыі, а потым мы разглядаем пытанне пра далучэнне да іх”, - сказаў Кулеба на брыфінгу ў Кіеве.

Украіна, як і краіны ЕС, не прызнала легітымнасць Аляксандра Лукашэнкі на пасадзе прэзідэнта Беларусі, прыпыніўшы са жніўня ўсе афіцыйныя кантакты з беларускім бокам. У верасні стала вядома, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі скасаваў свой візіт у Беларусь для ўдзелу ў трэцім Форуме рэгіёнаў Беларусі і Украіны.

Пасля ўвядзення Еўрасаюзам першых санкцый у дачыненні да Беларусі Дзмітрый Кулеба заявіў, што Украіна далучыцца да іх, але эканамічную супрацу будзе працягваць.

аз