Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Facebook забараняе кантэнт, які адмаўляе або скажае Халакост

14.10.2020 14:32
Цукерберг заявіў, што, улічваючы ўздым антысемітызму, кампанія пашырае палітыку забароны падобнага кантэнту.
.
.FirmBee/pixabay.com/CC0

Facebook абвясціў, што ён забароніць усе публікацыі, якія адмаўляюць або скажаюць Халакост.

«Мы даўно выдаляем пасты, якія ўсхваляюць злачынствы на глебе нянавісці ці масавыя забойствы, уключаючы Халакост» – напісаў выканаўчы дырэктар Facebook Марк Цукерберг у сваім пасце.

Цукерберг заявіў, што, улічваючы ўздым антысемітызму, кампанія пашырае палітыку забароны падобнага кантэнту.

«Калі людзі пачнуць шукаць інфармацыю пра Халакост у Facebook, мы пачнем накіроўваць вас да аўтарытэтных крыніц для атрымання дакладнай інфармацыі».

Некамерцыйная «Антыдэзінфармацыйная ліга» у сваім пасце ў Facebook выказала задавальненне тым, што сацыяльная сетка, «нарэшце, зрабіла той крок, пра які мы прасілі амаль дзесяць гадоў».

voanews.com/эж