Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Шэсць чалавек з акружэння Пуціна ўнесеныя ў санкцыйны спіс ЕС за атручванне Навальнага

15.10.2020 13:20
Паводле інфармацыі ЕС, яны або ведалі пра хімічную атаку, або ўдзельнічалі ў планаванні замаху.
          (    ,   - . ).
У "чорны спіс" трапіў між іншым галава ФСБ Аляксандр Борнікаў (на здымку з левага боку, з правага - У. Пуцін).фота: PAP/EPA/ALEXEI DRUZHININ / SPUTNIK / KRE

Высокапастаўленыя чыноўнікі з акружэння прэзідэнта Уладзіміра Пуціна ўнесеныя ў санкцыйны спіс ЕС за спробу атручвання расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага.

У чорны спіс увайшлі кіраўнік расійскай службы бяспекі, намеснік кіраўніка кабінета Уладзіміра Пуціна, дырэктар па нацыянальнай палітыцы ў Крамлі і два намеснікі міністра нацыянальнай абароны, а таксама прадстаўнік Уладзіміра Пуціна ў Сібіры. Ім будзе забаронены ўезд у ЕС, а іх фінансавыя актывы ў Еўропе будуць замарожаныя.

Паводле інфармацыі ЕС, яны або ведалі пра хімічную атаку, або ўдзельнічалі ў планаванні замаху. Дасье па гэтым пытанні налічвае амаль 500 старонак. Акрамя шасці расійскіх чыноўнікаў, у чорны спіс увайшоў і Расійскі дзяржаўны навукова-даследчы інстытут арганічных тэхналогій і хіміі. Меркаваннем заходніх спецслужбаў, у гэтай установе быў выраблены «Навічок», які ўжылі пры атручванні Аляксея Навальнага.

ПР/нг