Міністр унутраных спраў Францыі Жэральд Дарманен абвясціў, што найбуйнейшая мячэць Францыі, размешчаная недалёка ад Парыжа, будзе зачынена. Прэзідэнт мясцовай мусульманскай абшчыны ўдзельнічаў у інтэрнэт-кампаніі супраць Самюэля Паці, настаўніка, забітага ў пятніцу чачэнскім бежанцам.
Кіраўнік французскага МЗС абвясціў, што загад аб закрыцці Вялікай мячэці ўступіць у сілу сёння ўвечары і будзе дзейнічаць паўгода. Рашэнне было прынята пасля таго, як было выяўлена, што імам мячэці размясціў на вэб-сайце супольнасці відэа, якое заклікае звольніць 47-гадовага настаўніка, які прадэманстраваў студэнтам карыкатуры на прарока Мухамеда. Па словах следчых, зварот уяўляў сабой «фетву» – ісламскі ўказ аб пакаранні праціўніка ісламу, які матываваў забойцу настаўніка.
З учорашняга дня французская паліцыя праводзіць шэраг акцый супраць ісламістаў. Кіраўнік французскага МУС заявіў пра шматлікія арышты і роспуск асацыяцый, якія падтрымлівалі радыкальных мусульман.
ПР/нг