Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Расійскія праваабаронцы абураныя зняццем памятных знакаў, прысвечаных ахвярам сталінскіх рэпрэсій

20.10.2020 14:30
«Цяпер нават нямы куды пакласці кветкі«, – напісалі журналісты пецярбургскага парталу Fontanka.ru.
Zdj. ilustracyjne
Zdj. ilustracyjneShutterstock

Расійскія праваабаронцы і незалежныя гісторыкі абураныя зняццем памятных знакаў, прысвечаных ахвярам сталінскіх рэпрэсій. Інцыдэнт адбыўся на мінулым тыдні ў Санкт-Пецярбургу. На сцяне дому, у якім знаходзіцца пецярбургскае аддзяленне аб'яднання «Мемарыял», віселі дошкі з імёнамі людзей, забітых сталінскімі катамі.

Мантаж памятных знакаў з дадзенымі пра жыхароў дому, забітых катамі НКУС, быў ініцыяваны абʼяднаннем «Мемарыял». Акцыя вядомая як «апошні адрас». Як даведалася Польскае радыё, 16 такіх памятных знакаў былі знятыя з камяніцы ў Санкт-Пецярбургу па адрасе Рубінштэйна, 23, дзе знаходзіцца Мемарыял, па просьбе некаторых незадаволеных жыхароў. «Цяпер нават нямы куды пакласці кветкі«, – напісалі журналісты пецярбургскага парталу Fontanka.ru.

У маі са сцен Цвярскога дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэту былі зняты памятныя дошкі, прысвечаныя гібелі тысяч ахвяр сталінізму, у тым ліку катынскага забойства. Памятныя таблічкі віселі амаль 30 гадоў на сцяне будынку, дзе знаходзілася камера катаванняў НКУС. Менавіта там савецкія каты забілі стрэлам у патыліцу больш за 6000 польскіх афіцэраў.

ПР/нг