Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ЗША пашырылі санкцыі супраць «Паўночнага патоку-2»

21.10.2020 10:39
 Аднак пазіцыя ФРГ застаецца нязменнай. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneAlexander Chizhenok/shutterstock

Дзяржаўны дэпартамент ЗША апублікаваў у аўторак, 20 кастрычніка, новыя рэкамендацыі, якія пашыраюць санкцыі, накладзеныя на газаправод «Паўночны паток-2». Яны таксама ахопліваюць арганізацыі, якія будуць дапамагаць суднам, якія пракладваюць трубаправод.

У паведамленні Дзяржаўны дэпартамент ЗША запэўнівае, што амерыканскі ўрад гатовы выкарыстаць усе санкцыйныя магчымасці для прыпынення будаўніцтва «Паўночнага патоку-2». Аднак пазіцыя ФРГ застаецца нязменнай. 17 кастрычніка міністр замежных спраў Нямеччыны Хайка Маас заявіў, што газаправод будзе дабудаваны, нягледзячы на санкцыі Вашынгтону.

Напрыканцы 2019 года адміністрацыя ЗША ўвяла санкцыі супраць кампаній, якія ўдзельнічаюць у будаўніцтве газаправода. У выніку і швейцарская кампанія Allseas разам са сваімі двума суднамі па пракладцы труб на марскім дне адмовілася ад удзелу ў будаўніцтве, і праект быў часова прыпынены.

IAR/эж