Грузінская апазіцыя адмаўляецца ўвайсці ў склад парламента. Прадстаўнікі апазіцыйных партый, якія пасля суботніх выбараў атрымалі дэпутацкія мандаты, абвясцілі, што адмаўляюцца ад іх, паколькі вынікі галасавання былі сфальсіфікаваныя.
Нагадваем, паводле выніках грузінскага Цэнтрвыбаркама, на выбарах перамагла кіруючая партыя „Грузінская мара”, якую падтрымалі 48 адсоткаў выбаршчыкаў.
Пра фальсіфікацыі выбараў паведамляюць не толькі грузінскія апазіцыйныя актывісты, але і некаторыя няўрадавыя арганізацыі, якія назіралі за суботнім галасаваннем.
У парламенцкіх выбарах у Грузіі прынялі ўдзел 48 партый і дзве кааліцыі. На падставе вынікаў, абвешчаных Цэнтрвыбаркамам, у парламент увайшлі прадстаўнікі кіруючай партыі „Грузінская мара” і васьмі апазіцыйных палітычных арганізацыі.
Грузінскія СМІ паведамляюць, што ўсе апазіцыйныя партыі адмовіліся прымаць мандаты і патрабуюць правядзення паўторнага галасавання.
Пакуль не вядомая, як на гэта адрэагуе пераможная кіроўная партыя . „Грузінская мара” можа паспрабаваць самастойна сфармаваць парламент альбо прызначыць новыя выбары.
аз