Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Украіна прадставіла план завяршэння канфлікту на Данбасе

05.11.2020 11:24
План прадугледжвае прыпыненне ваенных дзеянняў і дэмілітарызацыю тэрыторыі, занятай прарасійскімі баевікамі.
Ukraińscy żołnierze podczas patrolu w Donbasie
Ukraińscy żołnierze podczas patrolu w DonbasieReview News/shutterstock

Украіна прадставіла план урэгулявання сітуацыі на Данбасе. Ён прадбачвае вывад замежных войскаў з усходу Украіны і правядзенне там мясцовых выбараў вясной наступнага года. Былы прэзідэнт Леанід Краўчук паведаміў пра ўкраінскі мірны план. План прадугледжвае прыпыненне ваенных дзеянняў і дэмілітарызацыю тэрыторыі, занятай прарасійскімі баевікамі. Гэта азначае вывад усіх узброеных груп, наймітаў і зброі з Данбаса, а Украіна адновіць кантроль над мяжой з Расіяй.

Гэта будзе зроблена да пачатку 2021 года. Тады, паводле словаў Краўчука, мясцовыя выбары на Данбасе ў адпаведнасці з украінскай канстытуцыяй павінны быць праведзены не пазней за 31 сакавіка 2021 года. Украіна не першы раз прапануе правесці мясцовыя выбары на Данбасе, пры ўмове, што прарасійскія сілы адтуль выйдуць. Тым часам Расія хоча, каб спачатку прайшлі выбары, а потым вырашаліся пытанні бяспекі.

ПР/нг