Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Літве зладжана выстава «Польскія шляхі да незалежнасці – славутыя палякі»

05.11.2020 16:40
Выстава з'яўляецца часткай тэатральнага фестывалю «MonoWschód».
Сцяг ЛітвыPhoto:jorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

Выстава пад назвай «Польскія шляхі да незалежнасці – славутыя палякі» адкрываецца ў літоўскіх Троках. Выстава з'яўляецца часткай тэатральнага фестывалю «MonoWschód». Аднак з-за нацыянальнага каранціну ў Літве большасць мерапрыемстваў была адменена. Кінатэатры, галерэі і тэатры не змогуць працаваць у краіне на працягу трох тыдняў. Фестываль «MonoWschód» павінен быў прайсці ў пяты раз.

Дэвізам фестывалю было «Быць бліжэй да гледача». Адзін з арганізатараў імпрэзы Эдвард Кейзік з Польскага тэатру «Студыя» звяртае ўвагу, што некаторыя падзеі былі перанесены ў віртуальную прастору. «Адна з такіх прапаноў – адкрыццё выставы ў Палацы культуры ў Троках, прысвечанай святкаванню Дня Незалежнасці 11 лістапада», – дадае Эдвард Кейзік. Выстава будзе працаваць да канца снежня 2020 г. Некаторыя фестывальныя мерапрыемствы, напрыклад, спектаклі, падрыхтаваныя Літоўскім драматычным тэатрам, паказ спектакля «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» былі перанесены на больш позні тэрмін.

Польскі тэатр «Студыя» у Вільні сёлета адзначае сваё шасцідзесяцігоддзе.

ПР/нг