Падлік галасоў амаль скончаны, вынікі ў ключавых штатах павінны быць вядомыя ў бліжэйшы час. У Пенсільваніі лідарства Дональда Трампа знізілася да 22 000 галасоў, пры гэтым бюлетэні з Філадэльфіі яшчэ не палічаныя. У Джорджы перавага прэзідэнта скарацілася да ўсяго 1800 галасоў. Калі Джо Байдэн пераможа ў любым з гэтых штатаў, у Дональда Трампа знікнуць шанцы перамагчы на выбарах. Аднак Дональд Трамп даганяе кандыдата ад Дэмакратычнай партыі ў Арызоне.
Джо Байдэн выступіў у штаце Дэлавэр з заявай, што перакананы ў сваёй перамозе. У сваю чаргу Дональд Трамп у сваёй прамове ў Белым доме паўтарыў, што стаў ахвярай махлярства і што дэмакраты спрабуюць «скрасці выбары».
Штабы абодвух кандыдатаў заклікалі сваіх прыхільнікаў выправіць дрэнна запоўненыя бюлетэні і як мага хутчэй даставіць іх у выбарчыя камісіі. Дэмакратычны штаб заклікаў да гэтага выбарцаў у Джорджыі, а штаб Рэспубліканцаў у Пенсільваніі.
Рэспубліканцы падалі некалькі пазоваў у суды з патрабаваннем пералічыць галасы альбо спыніць падлік. Пакуль большасць скарг адхіленыя суддзямі.
ПР/юл